Andřej Bakanauskas
30
Andřej Bakanauskas
71
abunəçi
1
abunə
1,5 mln
baxış
Rəylər
298
Seçmələr
Foto
1407
St. Anne Church
agragaradok Lunna · Catholic church
Yaddaşda saxla
Oktyabr 2026
Касцёл Святой Ганны. У 1546 годзе тут утварылася каталіцкая парафія, тады ж быў пабудаваны першы касцёл з дрэва па фундацыі каралевы Боны Сфорца. У 1745 годзе мястэчка ахапіў моцны пажар, які знішчыў у тым ліку і касцёл. У 1782 годзе на сродкі апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага быў пабудаваны мураваны касцёл. У 1895 годзе храм значна рэканструявалі на сродкі князёўны Марыі Друцкай-Любецкай з Шэметаў, якая пазней была пахавана ў крыпце. За савецкім часам касцёл працягваў дзейнічаць. Над галоўным уваходам маецца надпіс: “Fund Anno Domini 1782 Renov 1895” – час пабудовы і рэканструкцыі касцёла. У інтэр'ерах касцёла тры алтары ў стылі неаготыка. Сярод іх алтар з абразом Маці Божай Лунненскай з дзіцяткам у пазалочаных шатах. Верагодна, што гэты абраз захаваўся яшчэ з часоў драўлянага касцёла. Алтар жа быў пабудаваны на сродкі гарадзенскай пісьменніцы Элізы Ажэшка. Побач з касцёлам ляжыць Камень Боны Сфорцы, які па легендзе быў прывезены з Італіі і закладзены ў падмурак драўлянага касцёла. Злева ад касцёла стаіць 2-ярусная мураваная званіца, пабудаваная ў 1832 годзе.
Prince Gedymin Monument
Lida · Abidə, memorial
Yaddaşda saxla
Oktyabr 2026
Помнік Ґедзіміну, вялікаму князю ВКЛ у 1316-41 гг. Знаходзіцца каля Лідзкага замка, пабудаванага па загаду князя. Святочна адкрыты 7 верасня 2019 года. Аўтары помніка: скульптары Вольга Нячай і Сяргей Аганаў, архітэктар Сяргей Багласаў. Помнік выкананы з бронзы, князь сядзіць на кані, у рыцарскіх даспехах, на галаве княская карона. Сам помнік стаіць на высокім пастаменце з граніта. На пастаменце змешчана імя князя і герб "Калюмны" - адзін з сімвалаў ВКЛ.
Овраг Яна и Цецилии
Lunnienski Rural Council · Diqqətəlayiq yer
Yaddaşda saxla
Oktyabr 2026
Яр Яна і Цэцыліі. Прыгожае маляўнічае месца, з якім звязана легенда пра юнака Яна і дзяўчыну Цэцылію. Гэта была цудоўная гісторыя ўзаемнага кахання. Аднак бацькі дзяўчыны былі катэгарычна супраць шлюбу іх дачкі з простым селянінам. Тады каханыя вырашылі збегчы з родных мясцін і пасяліцца ў лясной глушы, каб іх не знайшлі. З цягам часу яны пабудавалі тут сваю хату і завялі гаспадарку. Аднойчы праз гэтыя мясціны праязджаў кароль. Ён сустрэў гэтую, ужо зусім не маладую пару, іх дзяцей і ўнукаў. Яны расказалі каралю сваю гісторыю кахання, пабег ад родных і цяжкую працу па стварэнню сваёй гаспадаркі. Уражаны кароль тут жа сваім указам дараваў ім шляхецкі тытул і назваў іх Багатырэвічы. Пазней тут вырасла цэлая вёска з такой назвай, а большасць яе жыхароў да гэтага маюць прозвішча – Багатырэвіч. Цяпер на месцы, дзе верагодна была іх магіла стаіць гэты памятны знак: разны драўляны слуп з укрыжаваннем і скульптурай Езуса з крыжам, два камяні і мемарыяльная шыльда з надпісамі на польскай і беларускай мовах. У ХІХ стагоддзі гэтыя мясціны наведала гарадзенская пісьменніца Эліза Ажэшка. Яна вельмі натхнілася легендай пра Яна і Цэцылію і ўключыла яе ў свой раман "Над Нёманам", хаця і крыху ў змененым выглядзе.
Кафе у Тадеуша
Kvasievicki Rural Council · Kafe
Yaddaşda saxla
Sentyabr 2026
Обедал здесь после экскурсии в составе экскурсионной группы. Приготовленные блюда были вкусными: борщ и колбаска просто великолепны. Обслуживание хорошее, вежливые сотрудники. Интерьер интересный приятный (жаль, что не сделал фото). Рекомендую данное кафе!
Усадьба Сегеней
Kraski Village · Diqqətəlayiq yer
Yaddaşda saxla
Sentyabr 2026
Сядзіба Сегеняў. З 1796 года маёнтак належаў Яну Сухадольскаму. У 1836 годзе новымі ўласнікамі сталі шляхцічы Булгарыны. Пры іх у 1839 годзе была пабудавана левая драўляная частка цяперашняй сядзібы. У сярэдзіне ХІХ ст маёмасць перайшла да рода Сегеняў. Пры іх сядзібны дом быў пашыраны, да яго дабудавалі мураваны неагатычны аб'ём з высокай вежай і флюгерам, на якім адзначана дата 1905 – год разбудовы сядзібы. Апошніх уладальнікаў сядзібы Ёахіма Сегеня і яго жонку Кацярыну арыштавалі савецкія ўлады і вывезлі адсюль у невядомым напрамку. Іх далейшы лёс невядомы. У савецкія часы будынак стаў санаторыем для хворых на сухоты, а потым лячэбна-працоўным прафілакторыем для алкаголікаў. З 1990-ых гадоў будынак доўгі час стаяў у запусценні. У пачатку 2010 года сядзібу выкупіў расейскі бізнэсовец з Салехарда Вадзім Селіхаў. Доўгі час тэрыторыя была зачынена, ішоў доўгі працэс рэстаўрацыі. І вось нарэшце ў ліпені 2025 года сядзіба адкрылася для наведвання. Хаця галоўны дом пакуль яшчэ на стадыі рэстаўрацыі, яго можна агледзець звонку. Сам комплекс працуе, як аграэкасядзіба: тут можна заначаваць у гасцявым доме або флігелі, для гасцей сядзібы працуе лазня, ёсць свая кавярня. Нядаўна ў вальер побач з сядзібай засялілі паўночных аленей, але пакуль яны даволі баязлівыя, таму гэтым разам я іх не ўбачыў. Што ж, месца вельмі цудоўнае маляўнічае, таму вельмі раю сюды прыехаць!
Lidskoe pivo
Lida · Restoran
Yaddaşda saxla
Sentyabr 2026
Хороший ресторанчик при Лидском броваре! Доброжелательный персонал, неплохой интерьер. Время ожидания было небольшим, примерно минут 20 в выходной день. Туалеты чистые аккуратные. Из пожеланий, хотелось бы увидеть сахар в пакетиках с фирменным логотипом "Лидского бровара", но таковых не было; коллекцию не пополнил.
Колокольня
Lida · Diqqətəlayiq yer
Yaddaşda saxla
Sentyabr 2026
Вежа-званіца сабора. Пабудавана ў адзін час з храмам на мяжы XVIII-XIX стагоддзяў.
Kafedralny Sobor vo imya Svyatogo Arkhangela Mikhaila
Lida · Pravoslav kilsəsi
Yaddaşda saxla
Sentyabr 2026
Свята-Міхайлаўскі сабор. Гістарычна, комплекс будынкаў быў вядомы, як касцёл Святога Язэпа і калегіум піяраў. Кляштар будаваўся ў 1757-58 гг з фундацыі падстолія вялікага літоўскага Ігнацыя Сцыпіёна дэ Кампа. У 1797-1825 гг вялося будаўніцтва мураванага касцёла ў стылі класіцызм. Пасля падаўлення Нацыянальна-вызвольнага паўстання 1830-31 гг расейскія ўлады ліквідавалі калегіум і рэарганізавалі яго ў 5-класную шляхецкую павятовую вучэльню. У 1842 годзе касцёл пацярпеў ад пажару. У 1863 годзе ці то руіны касцёла, ці то касцёл, перарабілі пад царкву Урадавага сіноду Расейскай імперыі. З 1866 года настаяцелем царквы быў Іосіф Каяловіч. На трэці дзень Вялікадня 1919 года ў царкву ўварваліся вандалы, якія пачалі ламаць іканастас і абразы, а царкоўнае начынне выкідваць на вуліцу. На наступны дзень было знойдзена цела святара Іосіфа Каяловіча са слядамі збіцця. У 1920-ыя гады ўлады міжваеннай Польшчы вярнулі храм каталікам і зноў адкрылі пры ім калегіум піяраў. З прыходам савецкіх уладаў у 1939 годзе храм быў зачынены. Падчас Другой сусветнай вайны службы ў касцёле аднавіліся. У 1948 годзе вернікі сваімі сіламі адрамантавалі касцёл, аднак савецкія ўлады ізноў яго зачынілі. У 1962 годзе будынак перарабілі ў спартовую залу, а пазней тут размясціўся планетарый. У 1971 годзе савецкія ўлады зруйнавалі мураваную агароджу. У 1995 годзе будынак зноў перадалі праваслаўнай царкве. Цяпер гэта кафедральны сабор Лідзкай епархіі БПЦ. У знешнім выглядзе гэта храм-ратонда, накрыты паўсферычным купалам, завершаным 8-гранным ліхтаром. Да нашага часу апроч храма захаваўся будынак калегіума піяраў і 2-ярусная званіца. У 2013 годзе да 150-годдзя сабора на сцяне каля ўвахода паставілі мемарыяльную шыльду першаму настаяцелю Іосіфу Каяловічу.
Kostel Materi Bozhiyey Neustannoy Pomoshchi
Agricultural Settlement of Parechcha · Katolik məbədi
Yaddaşda saxla
Sentyabr 2026
Касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі. Драўляны храм у неагатычным стылі будаваўся ў 1904-06 гг. У савецкія часы касцёл не зачыняўся, але былі перыяды, калі адсутнічаў свой пробашч. У інтэр'еры касцёла маецца чатыры алтары. У галоўным змешчаны абраз Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў пасрэбраных шатах, які засланяецца абразом Святой Тэрэзы. Бакавыя алтары прысценныя. У левым усталявана фігура Панны Марыі Беззаганнай на фоне з намаляваных лілей, у правым – фігура Пана Езуса на фоне палесцінскага краявіду. У левым крыле трансепта размешчана сакрыстыя, у правым – капліца з алтаром Святога Антонія Падуанскага. Злева перад касцёлам размешчана 2-ярусная чацверыковая шатровая званіца. Справа ў куце стаіць невялічкі драўляны будынак. Тут у савецкія часы жыў пробашч пасля таго, як плябанію адабралі савецкія ўлады. Каля гэтага будынка стаіць бетонны помнік з каваным крыжам. Як сведчыць надпіс на польскай мове, яго ўсталявалі ў 1931 годзе фундатары і парафіяне па памерлых. Таксама на прыкасцельнай тэрыторыі непадалёк ад могілак маецца пахаванне ксёндза-пробашча парафіі Вацлава Раманоўскага, якога бальшавікі арыштавалі і саслалі ў Гулаг.
Кавярня АВ
Grodna · Qəhvəxana
Yaddaşda saxla
Sentyabr 2026
Интересная уютная кофейня в довольно спокойном месте во внутреннем дворике бизнес-центра Роял. Доброжелательный персонал, хороший выбор десертов и напитков. Изюминкой кофейни является кофе, приготовленный по рецепту из романа Адама Мицкевича "Пан Тадеуш", также в меню есть и великолепный маковый тортик. От себя, рекомендую это место!